У Лепельскай РАС ДРАСАФ прайшоў дзень адкрытых дзвярэй, і першымі азнаёміліся з арганізацыйнай структурай члены ваенна-патрыятычнага атрада "Гвардзeец" і навучэнцы 7 класаў СШ № 3 г.Лепеля
Старшыня РАС Антон Лямцаў правёў знаёмства школьнікаў з матэрыяльнай базай, гісторыяй развіцця ДРАСАФ, мэтамі і задачамі, дзе асноўны ўпор быў сканцэнтраваны на патрыятычным выхаванні і садзейнічанні ДРАСАФ у падрыхтоўцы моладзі да ваеннай службы.
А самыя смелыя пракаціліся на картынгах.
Падчас экскурсіі дзеці атрымалі масу ўражанняў і эмоцый.
У Лепельскай РАС ДРАСААФ прайшоў дзень адкрытых дзвярэй
27.1.20250 праглядаў