14 жніўня, Віцебск /Вольга Багачова - БЕЛТА/. У лясах Віцебскай вобласці клас пажаранебяспекі знізіўся да першага-другога, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Віцебскім абласным вытворчым лесагаспадарчым аб'яднанні (ВВАЛ). Сітуацыя ў лясах палепшылася дзякуючы змене надвор'я: з выхадных у рэгіёне панізілася тэмпература паветра і праходзяць дажджы. З улікам гэтых абставін часова зняты забарону на наведванне лясоў насельніцтвам у Аршанскім, Лепельскім, Віцебскім, Дубровенскім, Шумілінскім і некаторых іншых раёнах, дзе такія рашэнні прымаліся. "Калі клас пажаранебяспекі зноў павысіцца і будзе неабходнасць у закрыцці лясоў, то грамадскасць папярэдзяць аб гэтым загадзя", - падкрэслілі ў ВВАЛ, дадаўшы, што з бягучага тыдня супрацоўнікі лясгасаў зноў вярнуліся да звычайнага рэжыму працы. З пачатку пажаранебяспечнага перыяду ў бягучым годзе (з 30 красавіка) у Віцебскай вобласці адбылося 22 выпадкі ўзгарання ў лясах на плошчы 4,49 га. Пераважная большасць гэтых фактаў звязана з парушэннем правілаў пажарнай бяспекі адпачывальнікамі, грыбнікамі і ягаднікамі.-0-

БЕЛТА