У Міністэрстве па надзвычайных сітуацыях распавялі, як правільна выкарыстоўваць піратэхніку, каб не сапсаваць сабе і навакольным навагоднія святы. Рэкамендацыі спецыялістаў размешчаны на сайце МНС, паведамляе БЕЛТА.

У Міністэрстве па надзвычайных сітуацыях распавялі, як правільна выкарыстоўваць піратэхніку, каб не сапсаваць сабе і навакольным навагоднія святы. Рэкамендацыі спецыялістаў размешчаны на сайце МНС, паведамляе БЕЛТА.

Перш за ўсё, раяць у МНС, трэба вывучыць інструкцыю па ўжыванні, якая абавязкова павінна быць прыкладзена да піратэхнічнага вырабу, нанесена на яго корпус або на ўпакоўку. У тэксце пазначаны абмежаванні па ўжыванні, выкананне якіх забяспечыць бяспеку людзей і захаванасць маёмасці.

У ратавальным ведамстве настойліва рэкамендуюць ніколі не разбіраць феерверкавыя вырабы - ні да выкарыстання, ні пасля. "Неабходна загадзя вызначыць месца, на якім будзе запускацца феерверк. Памер пляцоўкі павінен адпавядаць максімальнаму памеру небяспечнай зоны, пазначанай на інструкцыі. Уверсе не павінна быць дрэў, ліній электраперадач і іншых паветраных перашкод", - адзначылі ў МНС.

Катэгарычна забаронена запускаць піратэхнічныя вырабы пры пастаянным або парывістым ветры. Небяспечнае прымяненне піратэхнікі і ў непагодлівае надвор'е. "Калі падрыхтаваны да запуску салют пастаіць пад дажджом 3-5 хвілін, то нават калі ўдалося захаваць сухім запальнік, гарантыі паспяховага запуску няма. Больш за тое, некаторыя віды піратэхнікі пасля намокання становяцца небяспечнымі для гледачоў. Так, напрыклад, прамокнутыя ракеты могуць адхіляцца ад вертыкальнага палёту, а зарады прамокнутых батарэй салютаў будуць узлятаць на нязначную вышыню і разрывацца ў небяспечнай блізкасці ад назіральнікаў", - папярэдзілі ў МНС.

У працэсе падрыхтоўкі да запуску феерверка варта вызначыць месца размяшчэння гледачоў. Яны павінны знаходзіцца за межамі небяспечнай зоны. Па словах ратавальнікаў, найлепшы эфект ад феерверка назіраецца ў тым выпадку, калі вецер дзьме ад гледачоў і адносіць у бок дым, а адлегласць выбрана такім чынам, каб прысутныя назіралі эфекты пад вуглом не больш за 45 градусаў. Аптымальная адлегласць складае не менш за 30-50 метраў.