У рамках семінара галоўныя рэдактары і журналісты рэгіянальных СМІ абмеркавалі медыямаркетынг, архітэктоніку выданняў і іншыя пытанні, звязаныя з працай у медыясферы.

- Праца журналістаў у рэгіёнах важная і неабходная. Задача кіраўніка СМІ - аб'яднаць людзей, якія на астрыі падзей будуць аб'ектыўна распавядаць, што адбываецца ў рэгіёнах. Трэба больш актыўна прыцягваць моладзь і юнкораў да гэтай працы, - адзначыла начальнік галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі аблвыканкама Марына Новіцкая

Галоўны рэдактар раённай газеты Яна Міснік прыняла ўдзел у семінары.