Адміністратары такіх каналаў патрабуюць плату за выдаленне публікацый — праз куплю «зорак» у Telegram, якія затым манетызуюцца ў рэальныя грошы.
Паводле папярэдняй інфармацыі, махляры збіраюць матэрыялы для публікацый з адкрытых інтэрнэт-крыніц, асабістых старонак у сацыяльных сетках і нават з закрытых чатаў, дзе непаўналетнія абменьваюцца фотаздымкамі і відэа. Каналы, як правіла, аформлены на рускамоўных супрацоўнікаў, якія працуюць на арганізатараў, што знаходзяцца ў краінах Заходняй Еўропы. З-за гэтага прыцягнуць злачынцаў да адказнасці і вярнуць сродкі пацярпелым бывае складана.
Праваахоўныя органы папярэджваюць: махляры выкарыстоўваюць розныя прыёмы сацыяльнай інжынерыі і шантажуюць ахвяр патрабаваннем аплаты за выдаленне матэрыялаў.
Эксперты па лічбавай бяспецы настойліва рэкамендуюць не перадаваць даныя банкаўскіх картак і не аплачваць вымагальніцтва.
Бацькам рэкамендуецца падтрымліваць дыялог з дзецьмі аб правілах бяспечных паводзін у інтэрнэце, кантраляваць прыватнасць акаўнтаў і навучаць асновам лічбавай гігіены.
Пры выяўленні супрацьпраўных публікацый варта захоўваць скрыншоты і спасылкі, не выдаляючы зыходных доказаў, і неадкладна звяртацца ў мясцовыя праваахоўныя органы — Следчы комитет ці МУС — а таксама да мадэрацыі платформы Telegram праз афіцыйныя інструменты скаргаў.
Просім распаўсюдзіць гэту інфармацыю сярод сваякоў і сяброў, каб знізіць рызыку стаць ахвярай махляроў
У мэсэнджары Telegram зафіксавана хваля булінгавых каналаў з максімальна абразлівымі публікацыямі, якія наносяць сур'ёзную маральную шкоду непаўналетнім: фотаздымкі і персанальныя дадзеныя дзяцей суправаджаюцца прыніжаючымі подпісамі і паклёпніцкай інфармацыяй.
13.7.20263 праглядаў