У Міжнародны дзень інвалідаў у Лепельскай цэнтральнай раённай бібліятэцы адкрылася першая персанальная выстава асаблівай дзяўчынкі і вельмі таленавітай мастачкі Аліны Міхно
4.12.20250 праглядаў
Аліна - вучаніца студыі выяўленчага мастацтва "Жар-птушка" (Лепельскі РЦДіМ). Яе экспазіцыя "Асаблівы свет" — гэта яркі казачны свет фантастычных жывёл, напісаны ў розных тэхніках. Кожная карціна поўная святла, фарбаў і цяпла!
Урачыстасць адкрыла Марыя Кандраценка з творам "Сонейка прачынаецца". Сваім выступленнем таксама ўпрыгожыла свята Яна Дзятлава ("Пастараль").
Падтрымаць Аліну прыйшлі педагог Святлана Шайтар-Хаванская, родныя, сябры, мастакі і проста жыхары раёна.
Дзякуй Аліне, яе педагогу і бацькам за гэтае светлае, творчае свята!
Выстава чакае сваіх гледачоў да 18 снежня ў Лепельскай цэнтральнай раённай бібліятэцы. Прыходзьце зарадзіцца дабром і фарбамі!