Гасцей Лепельшчыны, удзельнікаў конкурсу і гледачоў ад імя раённай улады прывітала намеснік старшыні райвыканкама Вераніка Хомбак:
- Кожны выхад на сцэну – гэта смеласць, праца і велізарная любоў да тэатра. Няхай сённяшні конкурс стане не толькі спаборніцтвам, але і святам творчасці, дружбы і новых адкрыццяў!
З трапятаннем у голасе і слязамі на вачах... Першае аддзяленне конкурсу, прысвечанага 80-годдзю Вялікай Перамогі, кранула кожнага ў зале. Юныя акцёры не проста гуляюць - яны пражываюць лёсы герояў вайны, перадаючы той боль, мужнасць і надзею, якія адчувалі іх прадзеды. Кожная пастаноўка - гэта жывы ўрок гісторыі, які запомніцца і дзецям, і дарослым.
У Міжнародны дзень тэатра ў Лепельскім РВК панавала асаблівая атмасфера - тут праходзіў абласны конкурс дзіцячых тэатральных калектываў "Малая сцэна".
28.3.20250 праглядаў