В Минлесхозе обновили отраслевую Доску Почета

У Мінлясгасе абнавілі галіновую Дошку Ганару

26.4.20250 праглядаў

Па выніках працы ў 2024 годзе на Дошку Ганару Міністэрства лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь былі занесены 14 работнікаў і 11 арганізацый галіны

Прыемна адзначыць, што сярод імёнаў лепшых работнікаў на рэспубліканскім узроўні і наш зямляк, машыніст Лепельскага лясгаса Арцём УСЦІЛОВІЧ. Ён у індывідуальнай намінацыі стаў пераможцам рэспубліканскага конкурсу «Лепшы машыніст трэлёвачнай (лесанарыхтоўчай) машыны (фарвардара)».

У лясной гаспадарцы Арцём Аляксандравіч працуе ўжо шмат гадоў і ні дня не пашкадаваў, што вырашыў паспрабаваць сябе ў гэтай галіне. Ён заўсёды любіў тэхніку і лес.

Арцём праявіў сябе як адказны, дысцыплінаваны і старанны работнік, здольны своечасова выконваць даручаныя заданні і даводзіць пачатае да канца. Акрамя гэтага, пастаянна ўдасканальвае сваё майстэрства.