12 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У сувязі з трагедыяй у мінскім метрапалітэне ў горадзе Мінску 13 красавіка аб'яўлены Днём жалобы, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Мінгарвыканкаме. "У сувязі з трагедыяй, якая адбылася 11 красавіка 2011 года ў мінскім метрапалітэне, у горадзе Мінску 13 красавіка аб'яўлены Днём жалобы. Такое рашэнне прынята ў Мінскім гарадскім выканаўчым камітэце", - паведамілі ў гарадской адміністрацыі.-0-

БЕЛТА