1 ліпеня, Мінск /Алена Прус - БЕЛТА/. У Мінску і Віцебскай вобласці сёння пачалася датэрміновая выплата пенсій і дапамог за 3 ліпеня. Графік выплаты пенсій скарэкціраваны ў сувязі са святкаваннем Дня Незалежнасці. Пра гэта паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў РУП "Белпошта".
Па графіку выплата пенсій (дапамог) у рэспубліцы з першага дня месяца ажыццяўляецца толькі ў горадзе Мінску і Віцебскай вобласці, у астатніх рэгіёнах - з пятага чысла месяца.
Датэрміновая выплата пенсій і дапамог за 5 ліпеня ў сельскай мясцовасці Віцебскай, Гомельскай, Гродзенскай, Мінскай, Магілёўскай абласцей будзе праводзіцца 2 ліпеня, у сельскай мясцовасці Брэсцкай вобласці - 3 ліпеня (паштальёны працуюць у звычайным рэжыме).
У "Белпошце" праінфармавалі, што 5 ліпеня бягучага года з'яўляецца працоўным днём для гарадскіх аддзяленняў паштовай сувязі, а 3 і 4 ліпеня будуць функцыянаваць толькі дзяжурныя аддзяленні паштовай сувязі.
Фінансаванне для выплаты пенсій праведзена своечасова і ў неабходным аб'ёме.-0-
БЕЛТА
У Мінску і Віцебскай вобласці пачалася датэрміновая выплата пенсій і дапамог за 3 ліпеня
1.7.20100 праглядаў