У Мінску, Віцебску і Магілёве 1 мая пабіты тэмпературныя рэкорды 1977 года, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

У беларускай сталіцы 1 мая быў пабіты тэмпературны рэкорд 41-гадовай даўніны - паветра прагрэлася да 27,4 градуса цяпла. Раней самая высокая тэмпература ў першы дзень мая была ў 1977 годзе - плюс 26,7 градуса.

У Віцебску і Магілёве тэмпература 1 мая паднялася да 27,5 градуса цяпла. У выніку таксама былі абноўлены рэкорды 41-гадовай даўніны (плюс 26,1 і плюс 26,7 градуса адпаведна).

Па прагнозах сіноптыкаў, сёння днём чакаецца ад 19 да 25 градусаў вышэй за нуль, па паўднёвым усходзе - плюс 26-29 градусаў. Будзе зменлівая воблачнасць, днём пераважна па поўдні краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, месцамі магчымы навальніцы. Вецер прагназуецца няўстойлівы ўмераны, пры навальніцах парывісты.

Навіны Беларусі (БЕЛТА)