Асаблівае месца ў праекце адведзена лакацыі «Прыгожая краіна», якая раскрывае ўсю прыгажосць прыроды і турыстычны патэнцыял беларускай зямлі.

Менавіта ў гэтай частцы экспазіцыі прадстаўлены нацыянальныя паркі і Бярэзінскі біясферны запаведнік.

Пагутарыць з супрацоўнікамі Бярэзінскага запаведніка і больш падрабязна пракансультавацца па варыянтах наведвання яго тэрыторыі можна будзе ўжо зусім хутка — у першай палове лютага.

Наш Балотнік Незвычайны стаў адным з самых першых наведвальнікаў выставачнага цэнтра ў гэтым зімовым сезоне. Не выпусціце і Вы магчымасць па-новаму зірнуць на дасягненні роднай краіны.