Сёння на прадпрыемстве працуе каля 200 чалавек.
У цяперашні час Лепельскім рамонтна-механічным заводам пачата рэалізацыя двух інвестыцыйных праектаў: мадэрнізацыя дзеючай вытворчасці пад выраб прамысловай мэблі, а таксама арганізацыя вытворчасці дэталей кабін трактара «Belarus» з унядрэннем інавацыйных працэсаў.
Акрамя гэтага, прадпрыемства пашырае наменклатуру выпускаемай прадукцыі па іншых заказах.
Вырабляюцца металаканструкцыі па чарцяжах заказчыка, вырабляюцца вырабы з дрэва і ЛДСП, аказваюцца паслугі па перапрацоўцы давальнiцкай сыравiны, аказваюцца паслугі насельніцтву па вырабе і рэстаўрацыі дэталей, вядзецца рамонт і рэстаўрацыя камплектуючых да сельскагаспадарчай тэхнікі.
ПОСПЕХ ПРАДПРЫЕМСТВА - ГЭТА ТРУДАЛЮБСТВА І АДДАНАСЦЬ ДЗЕЛЕ ЯГО ПРАЦОЎНІКАЎ!