Сёння па ўсёй краіне прагназуюцца кароткачасовыя ападкі ў выглядзе мокрага снегу і дажджу. У спалучэнні з тэмпературай каля нуля магчыма ўтварэнне галалёдзіцы.
У складаных умовах надвор'я знізіце хуткасць, павялічце дыстанцыю. Каб не страціць кантроль над транспартным сродкам, усе дзеянні кіроўцы павінны быць плаўнымі.Нагадваем: эксплуатацыя аўтамабіля, не абсталяванага зімовымі шынамі або з зносам пратэктара вышэй за дапушчальны, ЗАБАРОНЕНА
З асаблівай асцярожнасцю праязджайце пешаходныя пераходы, масты, закругленні дарогі, уздымы і спускі, адкрытыя прадуваемыя ўчасткі мясцовасці. Уключайце фары, каб быць больш заўважнымі для іншых удзельнікаў дарожнага руху.
Усе, хто знаходзіцца ў аўтамабілі, павінны быць прышпілены рамянямі бяспекі, а дзеці перавозіцца ў спецыяльных утрымліваючых прыладах, замацаваных згодна інструкцыі!
Пешаходам важна памятаць, што аўтамабіль немагчыма спыніць імгненна, тым больш на слізкай паверхні. Неабходна пераходзіць дарогу толькі ў дазволеных месцах і толькі пераканаўшыся, што ўсе аўтамабілі паспяваюць спыніцца.
У непагадзь насіце адзенне павышанай бачнасці, у цемры АБАВЯЗКОВА пазначайце сябе святлоадбівальнымі элементамі, асабліва пры руху па абочыне або краі праезнай часткі. Не выкарыстоўвайце навушнікі, каб чуць транспарт, які набліжаецца.