У біяграфіі выдання, якое было побач з жыхарамі раёна як у радасці, так і ў выпрабаваннях, было нямала знакавых момантаў.

У адным з іх з'яўляецца праца газеты ў гады Вялікай Айчыннай вайны.

Газета, у той час якая насіла назву «Калгасная праўда», выдавалася пры Лепельскай партызанскай брыгадзе імя І.В. Сталіна. Сярод кадраў, знятых франтавымі кінааператарамі падчас іх працы ў Полацка-Лепельскай партызанскай зоне, ёсць і па-сапраўднаму ўнікальныя сцэны. Так, у аб'ектыве кінакамеры апынулася праца друкарні газеты, і мы можам убачыць працэс набору шрыфта з касы, а таксама мімеограф, які ўжываўся для капіравання ўжо надрукаваных лістоў.

У выданні газеты таго часу прымалі ўдзел літаратурныя работнікі П. М. Усцінаў і А. Ф. Зенюк, мастакі М. Ц. Гуціеў і М. І. Абрыньба, наборшчык Ф. Ц. Пранік, друкар П. В. Краснов, карэктар І. А. Ягорава і іншыя. Рэдактарам быў К. Р. Пацейка.

З узнагароднага ліста літаратурнага работніка газеты Аляксандра Філімонавіча Зенюка можна даведацца не толькі яго партызанскую біяграфію (у прыватнасці, ён быў удзельнікам разгрому воражага эшалона, дзе адбыўся баявы дэбют самаробнай артылерыйскай гарматы, якая цяпер экспануецца ў Лепельскім раённым краязнаўчым музеі), але і ацаніць аб'ёмы працы рэдакцыі пры яго ўдзеле: 64 нумары газеты, 116 выпускаў справаздач Саўінфармбюро, 41 від агітацыйных лістовак.

У сучасным свеце, насычаным велізарнай колькасцю інфармацыі, цяжка ацаніць усю моц маленькай друкаванай улёткі. Але тады гэта было падобна на святло прамяня маяка сярод цемры, які казаў: «Мы змагаемся!». Так, нароўні са зброяй, набліжэнне Перамогі кавалася і друкаваным словам «Калгаснай праўды», якое падтрымлівала дух народа ў цяжкія гады. На свае вочы ўбачыць інструменты партызанскай друкарні сёння можна ў Лепельскім раённым краязнаўчым музеі.