На Прыдзвінскай зямлі расце колькасць тых, хто займаецца фізічнай культурай і спортам. Для аматараў здаровага ладу жыцця на Віцебшчыне ствараюцца выдатныя ўмовы. Пра гэта ішла размова на пасяджэнні аблвыканкама.
Як адзначыў у сваёй дакладзе начальнік упраўлення спорту і турызму аблвыканкама Васіль Захарэвіч, паводле даных за 9 месяцаў гэтага года, колькасць тых, хто займаецца фізічнай культурай і спортам у Віцебскай вобласці дасягнула 291 тысячы чалавек (26,3 % ад агульнай колькасці насельніцтва). Для параўнання, за 2022 г. гэтыя лічбы складаюць – 287 тыс. (26,01 %).
- Дынамічна развіваецца матэрыяльна-тэхнічная база галіны, – адзначыў Васіль Захарэвіч. – Кожны год адкрываюцца новыя спартыўныя аб'екты. Напрыклад, будуецца басейн у Лепелі, на пачатку наступнага года плануецца яго здаць у эксплуатацыю. У планах пабудаваць шматфункцыянальны спорткомплекс у мікрараёне Білева Віцебска. Там будуць залы для гульнявых відаў спорту і 50-метровы басейн. Усё будзе адпавядаць міжнародным стандартам для правядзення міжнародных спаборніцтваў. Завяршыць праектныя работы плануецца ў лютым. А ў цэлым стаіць задача, каб у кожным раёне Прыдзвінскай зямлі быў фізкультурна-аздараўленчы комплекс.
Пры гэтым у вобласці абсталяваны 39 веладарожак, працуюць звыш чатырох дзясяткаў пунктаў пракату ровараў.
Як падкрэсліў дырэктар абласнога вучэбна-метадычнага цэнтра фізвыхавання насельніцтва Вадзім Аржановіч, фізічнае выхаванне пачынаецца з самага малодшага ўзросту. Штогод праводзіцца мноства разнастайных спартыўных мерапрыемстваў, у тым ліку для дзяцей у аздараўленчых лагерах. Найважнейшае значэнне мае правядзенне такіх стартаў і акцый для перавыхавання падлеткаў, якія стаяць на розных відах уліку.
А для дадатковага прыцягнення дарослых да здаровага ладу жыцця штогод вядзецца праца па стварэнні клубаў па фізічнай культуры і спорце ў арганізацыях і на прадпрыемствах. Велізарнае значэнне мае матэрыяльнае стымуляванне работнікаў, якія вядуць здаровы лад жыцця. Яркі прыклад такой работы – прадпрыемства «Віцебскаблгаз».