Работа з дзяржаўнай маёмасцю ў 2021 годзе дазволіла папоўніць бюджэт на 24,6 млн. руб. У гаспадарчы абарот было ўключана 262 невыкарыстоўваемыя аб'екты нерухомасці – найбольшая колькасць сярод абласцей рэспублікі.
Работа з дзяржаўнай маёмасцю ў 2021 годзе дазволіла папоўніць бюджэт на 24,6 млн. руб. У гаспадарчы абарот было ўключана 262 невыкарыстоўваемыя аб'екты нерухомасці – найбольшая колькасць сярод абласцей рэспублікі.
Аднак, разам з тым, павялічылася і доля невыкарыстоўваемай дзяржмаёмасці – сёння гэта 809 тыс. кв.м. Уключыць у гаспадарчы абарот у гэтым годзе трэба 354 аб'екты нерухомасці, або на 8% больш чым летась.
У бягучым годзе ў гарадах і раёнах Віцебскай вобласці плануецца працягнуць работу па забеспячэнні павышэння эфектыўнасці выкарыстання дзяржаўнай маёмасці, па ўключэнні ў гаспадарчы абарот невыкарыстоўваемых аб'ектаў нерухомасці, прычым работа гэтая будзе праводзіцца на пастаянным кантролі.
Для наладжвання якаснай і плённай работы ў гэтым напрамку, Віцебскім аблвыканкамам на гэтым тыдні арганізаваны курсы павышэння кваліфікацыі для адказных спецыялістаў усіх райгарвыканкамаў вобласці, якія вядуць пытанні кіравання і распараджэння дзяржаўнай маёмасцю.
Акрамя спецыялістаў камітэта Віцебскаблмаёмасць, для больш шырокага асвятлення праблематыкі стаялых пытанняў, а таксама падзяліцца сваім вопытам работы, запрошана кіраўніцтва Камітэта дзяржаўнага кантролю Віцебскай вобласці, унітарнага прадпрыемства «Віцебскае агенцтва па дзяржаўнай рэгістрацыі і зямельным кадастры», галоўнага ўпраўлення ЖКГ Віцебскага аблвыканкама, праектнага інстытута «Віцебскгідразем», галоўнага ўпраўлення Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю па Віцебскай вобласці.
У межах гэтага тыдня, пытанні, звязаныя з кіраваннем дзяржаўнай маёмасцю, плануецца абмеркаваць не толькі ў тэорыі, але і абмяняцца думкамі і практыкай праведзенай работы.
Работа з невыкарыстоўваемай маёмасцю з'яўляецца адным з рэзерваў павышэння эфектыўнасці выкарыстання дзяржаўных актываў і развіцця Віцебскага рэгіёна ў цэлым.