17 лютага, Сянно /Дзіяна Курыло - БЕЛТА/. У грамадстве неабходна фарміраваць негатыўнае стаўленне да дзяцей, абыякавых да лёсу сваіх састарэлых бацькоў. Такую кропку гледжання выказаў сёння падчас прыёму грамадзян у Сянненскім раёне намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Анатоль Тозік, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Віцэ-прэм'ер са шкадаваннем адзначыў, што пакуль яшчэ ёсць выпадкі, калі дзеці перакладаюць клопат пра старых на плечы дзяржавы. Грамадская думка да такіх людзей павінна быць нецярпімай, а фарміраваць яе павінны, у першую чаргу, сродкі масавай інфармацыі.
"Трэба памятаць: як дарослыя ставяцца да бацькоў, так і іх дзеці, што падраслі, будуць да іх ставіцца. Ад гэтага шмат у чым залежыць здароўе нацыі і яе будучыня", - сказаў Анатоль Тозік.
Дзяржава накіроўвае нямалыя сродкі на падтрымку сацыяльнай сферы, аднак спажывецкае стаўленне неабходна выкараняць. "Дзяржава павінна аказваць сацыяльную дапамогу тым, хто сапраўды ў ёй мае патрэбу: інвалідам, адзінокім старым. Разам з тым злоўжываць дзяржаўнай падтрымкай недапушчальна", - падкрэсліў Анатоль Тозік.-0-
БЕЛТА
У грамадстве трэба фарміраваць негатыўнае стаўленне да дзяцей, якія не клапоцяцца пра састарэлых бацькоў - А.Тозік
17.2.20110 праглядаў