Філіял "Цеплічны" РУП "Віцебскэнерга" (Аршанскі раён) восенню запусціць вытворчасць замарожаных агародніны і ягад, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА дырэктар філіяла Павел Фамінаў.

Філіял "Цеплічны" РУП "Віцебскэнерга" (Аршанскі раён) восенню запусціць вытворчасць замарожаных агародніны і ягад, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА дырэктар філіяла Павел Фамінаў.

Інвестпраект рэалізуецца ў пасёлку Арэхаўск. Восенню прадпрыемства ўвядзе ў строй цэх шокавай замарозкі ягад і агародніны. Кантракт на выраб тэхналагічнай лініі заключаны, яе пастаўку чакаюць у жніўні. Шматфункцыянальнае абсталяванне прызначана для выпуску розных сумесяў (мексіканскіх, боршчовых) аж да дзевяцікампанентных. Практычна ўсю агародніну "Цеплічны" будзе выкарыстоўваць уласнай вытворчасці.

"Цяпер мы не вырошчваем гарошак, таму першы час, магчыма, давядзецца яго закупляць. Аднак ужо разглядаем варыянты яго вытворчасці. Эксперыментальныя плошчы плануецца закласці ўжо ў наступным годзе", - растлумачыў кіраўнік.

Першапачаткова сельгаспрадпрыемства мае намер вырабляць да 2 тыс. т замарожанай прадукцыі ў год, затым па меры развіцця партнёрскіх сувязяў нарошчваць аб'ём. "Попыт на гэту прадукцыю, у тым ліку за мяжой, ёсць. Пэўныя дамоўленасці па кантрактах на пастаўку ўжо дасягнуты", - падкрэсліў кіраўнік.

Павел Фамінаў таксама распавёў, што ў прадпрыемства 4 га ягаднікаў (суніцы, маліны, ажыны і чарніцы). Салодкі ўраджай гэтага года, каля 11 т, быў рэалізаваны насельніцтву праз фірменную раздробную гандлёвую сетку. Аднак адмаўляцца ад планаў па замарозцы ягад "Цеплічны" не збіраецца: разглядаецца варыянт пашырэння ягадных плантацый.

Сучаснае абнаўленне ў гэтым годзе трэба правесці на кансервавым цэху "Цеплічнага": будуць устаноўлены новыя тэхналагічныя лініі беларуска-польскай вытворчасці па ўпакоўцы квашанай прадукцыі і разліву соку ў шклатару вышынёй 30 см беларускай вытворчасці.

Агульны аб'ём інвестыцый, накіраваны на гэтыя праекты, складзе каля Br3,5 млн.

Кажучы пра далейшыя планы, Павел Фамінаў адзначыў, што ў 2020 годзе філіял мае намер прыступіць да рэалізацыі праекта па пашырэнні на 6 га цяплічнай гаспадаркі, а ў бліжэйшыя гады - пабудаваць аўтаматызаваную ферму на 1,2 тыс. галоў жывёлы ў вёсцы Стайкі, што дазволіць павялічыць долю жывёлагадоўчай прадукцыі ў агульнай структуры вытворчасці з 20% да 30%.