II Міжнародны турнір па інтэлектуальных гульнях "Кубак малой радзімы - 2019" 26-27 студзеня пройдзе ў канферэнц-зале Лядовай арэны Оршы, паведамілі БЕЛТА ў Віцебскім абласным камітэце БРСМ.
II Міжнародны турнір па інтэлектуальных гульнях "Кубак малой радзімы - 2019" 26-27 студзеня пройдзе ў канферэнц-зале Лядовай арэны Оршы, паведамілі БЕЛТА ў Віцебскім абласным камітэце БРСМ.
Праграма інтэлектуальнага фестывалю задаволіць густы любога знаўцы і будзе цікавая як прафесіяналам, так і пачаткоўцам гульцам. На працягу двух гульнявых дзён у кубку збяруцца каля 25 каманд з Беларусі і Расіі. Чакаецца, што ў адной з дружын будзе гуляць вядомы эрудыт Анатоль Васерман. У камандзе можа быць не больш за шэсць гульцоў.
"Турнір з'яўляецца этапам адкрытага чэмпіянату Беларусі па інтэлектуальных гульнях сярод каманд з ліку працуючай моладзі ўстаноў, прадпрыемстваў і арганізацый. Пераможцы і прызёры агульнага заліку турніру будуць узнагароджаны арыгінальнымі медалямі ручной працы і прызамі ад партнёраў кубка ААТ "АСБ Беларусбанк" і ГА "БРСМ", - адзначылі ў моладзевай арганізацыі.
Арганізатарамі турніру выступілі Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі, Віцебскі аблвыканкам і Аршанскі райвыканкам.