Работу па папярэджанні дзіцячага траўматызму на дарозе супрацоўнікі ДАІ працягнуць і пасля завяршэння СКМ «Увага дзеці!». Спецыяльнае комплекснае мерапрыемства праводзілася з 25 мая па 5 чэрвеня.
Работу па папярэджанні дзіцячага траўматызму на дарозе супрацоўнікі ДАІ працягнуць і пасля завяршэння СКМ «Увага дзеці!». Спецыяльнае комплекснае мерапрыемства праводзілася з 25 мая па 5 чэрвеня.
Супрацоўнікі Дзяржаўнага аўтаінспекцыі нагадалі дзецям і дарослым асноўныя правілы бяспечных паводзін на дарогах. Праводзіліся рэйды сумесна са СМІ.
Сумесна з камандамі юных інспектараў дарожнага руху праведзены шэраг прафілактычных акцый, накіраваных на прафілактыку дарожна-транспартных здарэнняў, падчас якіх сярод удзельнікаў дарожнага руху распаўсюджваліся улёткі прафілактычнага характару і святлоадбівальныя элементы.
Нягледзячы на праводзімую працу, інфармаванне ўдзельнікаў дарожнага руху праз сродкі масавай інфармацыі, да гэтага часу на дарогах сустракаюцца недысцыплінаваныя кіроўцы. За час правядзення мерапрыемства на тэрыторыі раёна супрацоўнікамі ДАІ: спынена 69 фактаў кіравання кіроўцамі транспартнымі без уключэння блізкага святла фар; за парушэнне правілаў перавозкі дзяцей
прыцягнута да адказнасці 10 кіроўцаў; за непрадастаўленне перавагі пешаходам на пазначаных пешаходных пераходах прыцягнута да адказнасці 6 кіроўцаў, за кіраванне знаходзячыся ў стане алкагольнага ап'янэння прыцягнута 2 кіроўцы.
На тэрыторыі Лепельскага раёна дарожна-транспартных здарэнняў з удзелам дзяцей не зарэгістравана. Дзяржаўная аўтаінспекцыя працягне працу па папярэджанні дзіцячага траўматызму, аддаючы прыярытэт кантролю за выкананнем правілаў перавозкі непаўналетніх, кіроўцаў, якія не прадаставілі перавагу для руху пешаходам на пешаходных пераходах.