Супрацоўнікі Дзяржаўтаінспекцыі нагадалі дзецям і дарослым асноўныя правілы бяспечных паводзін на дарогах. Праводзіліся рэйды сумесна са СМІ.

  Супрацоўнікі Дзяржаўтаінспекцыі нагадалі дзецям і дарослым асноўныя правілы бяспечных паводзін на дарогах. Праводзіліся рэйды сумесна са СМІ.

  Сумесна з камандамі юных інспектараў дарожнага руху праведзены шэраг акцый, накіраваных на прафілактыку дарожна-транспартных здарэнняў.

  За час правядзення мерапрыемства на тэрыторыі раёна супрацоўнікамі ДАІ спынена 62 факты кіравання кіроўцамі транспартнымі сродкамі без уключэння блізкага святла фар, за парушэнне правілаў перавозкі дзяцей прыцягнута да адказнасці 8 кіроўцаў, за непрадастаўленне перавагі пешаходам на пазначаных пешаходных пераходах прыцягнута да адказнасці 6 кіроўцаў, за кіраванне ў стане алкагольнага ап'янэння прыцягнуты 1 кіроўца.

  На тэрыторыі Лепельскага раёна дарожна-транспартных здарэнняў з удзелам дзяцей не зарэгістравана.