Не абышлося на свяце без падарункаў, дзе добрымі чараўнікамі сталі старшыня раённага Савета дэпутатаў Ігар Урбан і начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Марына Інцэмянцева, а таксама ГА «БелТІЗ».

Ігар Генадзьевіч павіншаваў з надыходзячымі святамі, пажадаў усіх даброт у новым годзе, моцнага здароўя, шчасця, міру і дабра і ўручыў загадчыцы аддзялення Зінаідзе Сімако сертыфікат на 100 рублёў.

А затым гледачы ўбачылі тэатралізаванае прадстаўленне «У казку добрую клічам!». Наведвальнікі аддзялення яшчэ раз даказалі, што валодаюць неабмежаванымі магчымасцямі, запалам і велізарным творчым патэнцыялам.

Удзячныя гледачы сустракалі творчыя нумары шчырымі ўсмешкамі і гучнымі апладысментамі.