23 верасня, Віцебск /Кар. БЕЛТА/. У парламенце павінны стварацца законы, а не весціся пустая балбатня. Такое меркаванне карэспандэнту БЕЛТА выказала пенсіянерка Галіна Галаева. Разам з унукам Ягорам яна першай прыйшла сёння на выбарчы ўчастак №34 і аддала свой голас за аднаго з трох кандыдатаў у дэпутаты. Нягледзячы на ранні час, настрой у выбаршчыцы быў цудоўны. Да выбараў яны з унукам рыхтаваліся загадзя і сёння першымі прыйшлі выканаць грамадзянскі доўг. "Ад новага парламента я чакаю законаў, якія палепшаць жыццё людзей, а не пустой балбатні", - сказала выбаршчыца.-0-

БЕЛТА