25 красавіка, Лунінец /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. У пераломны момант недапушчальна нажывацца за кошт людзей, неабгрунтавана павышаць цэны. Пра гэта заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, наведваючы 25 красавіка універсам "Заходні" у Лунінцы, перадае карэспандэнт БЕЛТА. Гэта новая гандлёвая кропка здадзена ў эксплуатацыю ў 2010 годзе, пры гэтым сярэднямесячны рознічны тавараабарот у мінулым годзе склаў тут больш за Br593 млн. Кіраўнік дзяржавы цікавіўся асартыментам тавараў, ростам цэн на харчовыя тавары, суадносінамі айчынных і імпартных тавараў у краме і ў цэлым працай крамаў спажывецкай кааперацыі. Як расказалі Прэзідэнту, павышэнне цэн у асноўным адбілася на імпартных таварах, менш - на айчынных. Дарэчы, асноўная частка тавараў у краме - 89% - айчыннай вытворчасці. У краме прадстаўлена больш за 15 тыс. найменняў тавараў. Як праінфармавалі Прэзідэнта, Лунінецкае райпо ў сістэме спажывецкай кааперацыі вобласці займае першае месца. Чысты прыбытак за мінулы год па гандлёвай галіне райпо склаў Br2,8 млрд. Аляксандр Лукашэнка ў цэлым застаўся задаволены тым, як наладжаны гандаль у Лунінцы, і працай дадзенай гандлёвай кропкі ў прыватнасці. Пры гэтым ён сказаў, што мясцовая ўлада павінна трымаць пад кантролем сітуацыю з цэнамі і не дапускаць іх неабгрунтаванага павышэння.-0-

БЕЛТА