Такія мерапрыемствы ўжо прайшлі з работнікамі магазіна №150 ААТ «Веста» і Лакаматыўнага дэпо.
Там абмяркоўваліся пытанні несанкцыянаванага гандлю, праектавання гандлёвых аб'ектаў, даўгабудаў у горадзе, уладкавання веладарожак, дыспансерызацыі.
Асобная ўвага была нададзена тэме забароны курэння вейпаў. У Расіі, Казахстане і іншых краінах іх продаж забаронены.
– На падобных сустрэчах мы паказваем яшчэ раз, што ў нашай краіне сфарміравана сувязь дзяржавы і грамадзянскай супольнасці. Мы стараемся дапамагчы людзям вырашыць хвалюючыя іх пытанні. Калі яны не вырашаюцца аператыўна, то бярэм іх на кантроль, – падкрэсліў удзельнік мерапрыемства.