Як не зблытацца ў тонкасцях Выбарчага кодэкса і чаму так важна выконваць свой грамадзянскі абавязак?

Сёння са старэйшакласнікамі Стайскай сярэдняй школы сустрэўся старшыня раённага Савета дэпутатаў Ігар Урбан.

Фарміраваць палітычную культуру са школьнай парты – гэта залог выхавання сапраўднага грамадзяніна, упэўнены лідар дэпутацкага корпуса раёна. З якога ўзросту можна стаць Прэзідэнтам, якія існуюць этапы электаральнай кампаніі і чаму так важна прымаць удзел у выбары будучыні для сваёй краіны – абмеркавалі за круглым сталом. Адзначым, сустрэча прайшла ў межах праекта Школа Актыўнага Грамадзяніна.