У перыяд правядзення другога этапу рэспубліканскай акцыі «Моладзь за бяспеку» інспектар прапаганды Аляксандр Садоўскі з актывістамі раённага аддзялення БМГАСП наведалі ДУА «Домжарыцкая БШ» і ДУА «Старалепельская БШ».
У перыяд правядзення другога этапа рэспубліканскай акцыі «Моладзь за бяспеку» інспектар прапаганды Аляксандр Садоўскі з актывістамі раённага аддзялення БМГАСП наведалі ДУА «Домжарыцкая БШ» і ДУА «Старалепельская БШ». Інспектар з юнымі ратавальнікамі не толькі нагадалі школьнікам аб правілах пажарнай бяспекі, але і правялі з імі тэматычныя віктарыны. Таксама вучні прадэманстравалі свае веды ў пытаннях дзеянняў пры пажары, выкліку ратавальнікаў. Бо ўменне выразна дзейнічаць у надзвычайнай сітуацыі дапаможа захаваць здароўе і жыццё чалавеку. А яшчэ дзеці даведаліся аб дзейнасці Беларускай маладзёжнай грамадскай арганізацыі ратавальнікаў-пажарных, задачах і мэтах арганізацыі, мерапрыемствах, што праводзяцца пад эгідай БМГАСП, аб прафесіі пажарнага-ратавальніка.
Работник МНС расказаў дзецям аб магчымасці ўстаноўкі на мабільныя тэлефоны прыкладання «Дапамога побач», якое дапаможа любому школьніку павысіць узровень ведаў у пытаннях бяспекі жыццядзейнасці, а таксама з карысцю правесці вольны час, а яго памочнікі нагадалі аб часопісе для дзяцей і падлеткаў «Малады ратавальнік». Для замацавання карыснай інфармацыі дзецям былі прадэманстраваны відэафільмы «Міжнародны маладзёжны рух» і «Мая Іскра», які КЮСПаўцы падрыхтавалі для школьнікаў у выглядзе сюрпрызу. Напрыканцы дзетак парадавалі карыснымі падарункамі — маляўнічымі буклетамі «Памятка школьніку» з правіламі паводзін у розных жыццёвых сітуацыях.