У перыяд вясновых канікул выхаваўча-аздараўленчыя лагеры дзённага знаходжання будуць функцыянаваць 5 дзён з 23 па 27 сакавіка 2026 года
Плануецца адкрыццё 14 выхаваўча-аздараўленчых лагераў дзённага знаходжання: Гімназія імя І.М. Ерашова г. Лепеля, сярэдняя школа № 1 г. Лепеля, сярэдняя школа № 3 г. Лепеля, Бароўская сярэдняя школа імя Г.К. Жукава Лепельскага раёна, Слабодская сярэдняя школа імя Н.М. Пшэнько Лепельскага раёна, Заслонаўская сярэдняя школа Лепельскага раёна, Стайская сярэдняя школа Лепельскага раёна, Старалядненская базавая школа імя Ф.П. Занько Лепельскага раёна, Полсвіжская базавая школа імя М.М. Тамашавіча Лепельскага раёна, Старалепельская базавая школа імя А.А. Марунько Лепельскага раёна, Домжарыцкая базавая школа Лепельскага раёна, 2 – спартыўна-аздараўленчых лагераў дзённага знаходжання на базе «Дзяржаўная спецыялізаваная дзіцяча-юнацкая школа алімпійскага рэзерву Лепельскага раёна» сектара спорту і турызму райвыканкама і ўстанова «Віцебская абласная ДЮСШ прафсаюзаў па веславанні на байдарках і каноэ «Альбатрос», 1 лагер – на базе Лепельскага раённага цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі.
Звярнуцца з заявай аб патрэбнасці дзяцей у лагеры ў перыяд вясновых канікул можна ў дзяржаўныя ўстановы адукацыі раёна.