З 2 лістапада (першая субота лістапада) паляўнічым дазволена здабываць зайца-бяляка, зайца-русака, вавёрку, куніцу лясную, куніцу каменную, норку амерыканскую, андатру і тхора ляснога.

З 2 лістапада (першая субота лістапада) паляўнічым дазволена здабываць зайца-бяляка, зайца-русака, вавёрку, куніцу лясную, куніцу каменную, норку амерыканскую, андатру і тхора ляснога.

Паляванне на зайца-русака і зайца-бяляка дазваляецца ў светлы час сутак як стрэльбавай, так і безстрэльбавай спосабамі. Стрэльбавае паляванне на зайцоў дазволена з засады, з падыходу, загонам. Дапускаецца прымяненне гладкаствольнай паляўнічай зброі з выкарыстаннем патронаў, начыненых дроб'ю, а таксама паляўнічых сабак усіх парод, пры безстрэльбавым паляванні – борзых паляўнічых сабак і лаўчых птушак.

Стрэльбавае паляванне на іншыя вышэйпералічаныя віды пушных жывёл дазволена ў светлы час сутак з падыходу, у тым ліку з паляўнічымі сабакамі ўсіх парод, акрамя борзых. Дазволенымі прыладамі пры стрэльбавым паляванні з'яўляюцца гладкаствольныя паляўнічыя стрэльбы з выкарыстаннем патронаў, начыненых дроб'ю, наразная паляўнічая зброя з дульнай энергіяй кулі ад 400 да 1500 джоўляў. Пры безстрэльбавым паляванні дазволена прымяняць капканы і пасткі (акрамя пятляў). 

Напамінаем! Пры паляванні на пушніну з гладкаствольнай зброяй паляўнічым забараняецца мець пры сабе патроны, начыненыя карцеччу і кулямі. За іх нашэнне прадугледжаны штраф да 15 базавых велічынь, а пры паўторным парушэнні гэтай нормы – пазбаўленне права на паляванне.