19 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. На замежных участках у першы дзень датэрміновага галасавання на выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі прагаласавалі 5,6% выбаршчыкаў ад іх спісачнага складу, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Цэнтрвыбаркаме. Беларускія грамадзяне на парламенцкіх выбарах могуць прагаласаваць у 32 краінах на 43 участках, утвораных дыпламатычнымі і консульскімі ўстановамі Беларусі. У спісы выбаршчыкаў уключаны беларускія грамадзяне, пражыванне якіх на тэрыторыі замежнай дзяржавы пацверджана на момант складання спісу, а таксама грамадзяне, якія знаходзяцца ў працяглай замежнай камандзіроўцы. Прагаласаваць на замежных участках могуць таксама грамадзяне Беларусі, якія прыбылі ў замежную дзяржаву з прыватнай, службовай, дзелавой або турыстычнай паездкай. Для гэтага ім неабходна прад'явіць участковай камісіі дакументы, якія пацвярджаюць грамадзянства Рэспублікі Беларусь. Датэрміновае галасаванне на парламенцкіх выбарах у краіне пройдзе з 18 па 22 верасня ўключна. Асноўны дзень выбараў прызначаны на 23 верасня 2012 года.-0-

БЕЛТА