Каманду Віцебскай вобласці прадстаўлялі спартсмены з Віцебска, Оршы, Полацка і, вядома ж, Лепеля. У праграме спартакіяды былі прадстаўлены разнастайныя віды спорту, якімі займаюцца людзі з інваліднасцю па зроку: голбол, шашкі, шахматы, армрэслінг, боўлінг і эстафета тыпу спортландзія.

Па выніках усіх відаў спаборніцтваў у агульнакамандным заліку каманда Віцебскай вобласці заняла 1 месца.