Супрацоўнікі ДАІ правядуць прафілактычныя адпрацоўкі аўтамабільных трас і вуліц населеных пунктаў з мэтай спынення парушэнняў, якія вядуць да здзяйснення ДТЗ з цяжкімі наступствамі.

  Супрацоўнікі ДАІ правядуць прафілактычныя адпрацоўкі аўтамабільных трас і вуліц населеных пунктаў з мэтай спынення парушэнняў, якія вядуць да здзяйснення ДТЗ з цяжкімі наступствамі.

  Нарады спецпадраздзялення ДПС "Стрэла" МУС адпрацуюць найбольш аварыйныя раёны на тэрыторыі Брэстчыны. Па-ранейшаму павышаную ўвагу нададуць своечасоваму адхіленню ад удзелу ў дарожным руху нецвярозых кіроўцаў і пазбаўленых правоў.

  З улікам спякотнага надвор'я інспектары ДАІ таксама пракантралююць месцы масавага адпачынку грамадзян.

  Кіроўцам важна сачыць за самаадчуваннем падчас руху, выконваць хуткасныя абмежаванні, правілы абгону і праезду скрыжаванняў, быць вельмі ўважлівымі на пешаходных пераходах, усім, хто знаходзіцца ў аўтамабілі - прышпіляцца рамянямі бяспекі.