У населеным пункце Пліса Глыбоцкага раёна сёння адкрылі станцыю абезжалезвання. Ва ўрачыстай цырымоніі яе пуску прынялі ўдзел старшыня абласнога Савета дэпутатаў Уладзімір Цярэнтаў, кіраўнікі раёна і сельскага Савета дэпутатаў, мясцовыя жыхары.

У населеным пункце Пліса Глыбоцкага раёна сёння адкрылі станцыю абезжалезвання. Ва ўрачыстай цырымоніі яе пуску прынялі ўдзел старшыня абласнога Савета дэпутатаў Уладзімір Цярэнтаў, кіраўнікі раёна і сельскага Савета дэпутатаў, мясцовыя жыхары. Гэтага дня тут чакалі. Вада, багатая на жалеза, патрабавала ачысткі. Цяпер гэта стала магчымым. Чыстая пітная, якая адпавядае ўсім нормам вада прыйшла ў дамы і кватэры.

На будаўніцтва станцыі з абласнога бюджэту было выдзелена каля 280 тысяч рублёў. Гэта збудаванне кантэйнернага тыпу, здольнае ачышчаць 10 кубаметраў вады ў гадзіну, працуе ў аўтаматычным рэжыме, не патрабуючы пастаяннай прысутнасці персаналу. Узвялі яе гаспадарчым спосабам спецыялісты філіяла «Докшыцыводаканал» УП «Віцебскаблводаканал».

Гаворачы аб чарговым кроку выканання падпраграмы «Чыстая вада» Дзяржаўнай праграмы «Камфортнае жыллё і спрыяльнае асяроддзе» на 2021 – 2025 гады, Уладзімір Цярэнтаў падкрэсліў: «Задача, пастаўленая кіраўніком дзяржавы па забеспячэнні насельніцтва чыстай вадой, паспяхова выконваецца. У Глыбоцкім раёне ўжо 12 станцый, плісскую здаём сёння. З гэтым святам і віншую вас».

Старшыня райвыканкама Аляксандр Шубскі і мясцовыя жыхары падзякавалі аблвыканкам за чыстую ваду, якая прыйшла ў дамы глыбачан.

"Віцебскія весці"

Крыніца: vitebsk-region.gov.by