12 кастрычніка, Віцебск /Вольга Багачова - БЕЛТА/. У Полацку ліквідаваная хатняя наркалабараторыя, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА начальнік упраўлення па наркакантролі і процідзеянні гандлю людзьмі УУС Віцебскага аблвыканкама Мікалай Волкаў.
Падчас правядзення аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў супрацоўнікі аддзялення па наркакантролі і процідзеянні гандлю людзьмі Полацкага ГАУУС у кватэры непрацуючага мужчыны 1987 года нараджэння выявілі памяшканне для вырошчвання высокакаштоўнай марыхуаны, абсталяванае сістэмамі электрападважвання паветра, асвятлення, вентыляцыі і паліву. Пры аглядзе, акрамя абсталявання, прадстаўнікі міліцыі канфіскавалі 123 г марыхуаны і 650 г нявысушаных раслін роду "канаплі".
Мужчына затрыманы. У дачыненні да яго ўзбуджана крымінальная справа па ч.2 арт. 328 Крымінальнага кодэкса Беларусі ("Незаконныя з мэтай збыту выраб, перапрацоўка, набыццё, захоўванне, перавозка або перасылка альбо незаконны збыт наркатычных сродкаў"), якая прадугледжвае да 8 гадоў пазбаўлення волі з магчымай канфіскацыяй маёмасці. Вядзецца следства.
Усяго за студзень-верасень бягучага года пры правядзенні аператыўных мерапрыемстваў праваахоўныя органы вобласці па лініі наркакантролю выявілі 389 злачынстваў, у тым ліку 76 цяжкіх і асабліва цяжкіх, 63, звязаных са збытам. З незаконнага абароту канфіскавана 44 кг 914 г наркатычных сродкаў і псіхатропных рэчываў, у тым ліку 32 кг 102 г макавай саломкі, 8 кг 967 г марыхуаны, 231 г гераіну, 121 г гашышу, 374 г псіхатропных рэчываў. З канфіскаваных 24 факты складалі буйныя партыі. Спынена 10 каналаў паступлення і транзіту наркотыкаў праз тэрыторыю вобласці.-0-
БЕЛТА
У Полацку ліквідаваная хатняя наркалабараторыя
12.10.20120 праглядаў