Мікіта Куканенка – выпускнік Полацкага кадэцкага вучылішча. Ён загінуў у 22 гады пад Баранавічамі, выконваючы трэніравальны палёт на Як-130. Самалёт рэзка страціў кіраванне і пачаў падаць у напрамку квартала шматпавярховікаў. Выявіўшы адмову сістэм, пілоты па інструкцыі павінны былі катапультавацца, але прынялі рашэнне застацца ў кабіне машыны, якая губляла вышыню, і адвесці яе ад жылых дамоў.

Удзел у мерапрыемстве прынялі ганаровыя госці: старшыня Цэнтральнай выбарчай камісіі Ігар Карпенка, памочнік Прэзідэнта-інспектар па Віцебскай вобласці Сяргей Ляўковіч, старшыня Полацкага райвыканкама Ігар Марковіч, старшыня Наваполацкага гарвыканкама Ігар Бурмістраў, епіскап Полацкі і Глыбоцкі ўладыка Ігнацій, старшыня Рэспубліканскага Савета ГА «Беларускі саюз сувораўцаў і кадэтаў» Сяргей Жыціхін, мама Мікіты Куканенкі Наталля Алегаўна.

Новыя корпусы Полацкага кадэцкага вучылішча размяшчаюцца на тэрыторыі Верхняга замка і глядзяць прама на духоўную жамчужыну рэгіёна – Сафійскі сабор. На гэтым намоленым месцы адраджаюцца, працягваюцца гісторыя і традыцыі Полацкага кадэцкага корпуса, сказаў прысутны на мерапрыемстве Старшыня Цэнтральнай выбарчай камісіі Беларусі Ігар Карпенка:

– Помнік, які мы сёння адкрываем, сведчыць аб тым, што традыцыю ўшанавання сваіх выпускнікоў, герояў працягваюць сучасныя пакаленні кадэтаў. Гэты знак не толькі даніна памяці і павагі Мікіту Куканенку. Гэта яшчэ і сімвал мужнасці, стойкасці, умення ахвяраваць сабой дзеля жыцця іншых. Гэта – сімвал высокага патрыятызму, усіх тых важных грамадзянска-патрыятычных якасцей, якія прывіваюцца тут, у Полацкім кадэцкім вучылішчы, а значыць, гісторыя і традыцыі працягваюцца. Хачу падзякаваць усіх тых, хто датычны да ідэі стварэння і ўвасаблення ў жыццё, устаноўкі гэтага помніка. Дзякуй усім, хто неабыякавы да гісторыі Полацкай зямлі, яе знакамітых землякоў, усіх тых, хто з'яўляецца яркім прыкладам служэння Айчыне і беларускаму народу.

 Сяргей Ляўковіч у сваю чаргу падзякаваў усіх, хто прымаў удзел у стварэнні мемарыяла.

 -Мікіта і яго таварыш Андрэй навечна ўпісалі свае імёны ў гісторыю. Мы спадзяемся, што пра подзвіг Мікіты будуць памятаць усе кадэты вучылішча, — сказаў аднакласнік Мікіты Куканенкі Аляксандр Ульскі.

Цяжэй за ўсё словы даваліся маме героя Наталлі Алегаўне: