Сёння пачаў працу чацвёрты міжнародны праваслаўны сацыяльна-эканамічны форум «Пакроўскія сустрэчы ў Полацку 2025». 

Каля 100 удзельнікаў з розных куткоў Беларусі і Расіі сабраліся ў найстаражытнейшым горадзе нашай краіны. 

Традыцыйна мерапрыемствы форуму пачаліся з малебна на пачатак добрай справы. 

Далей у праграме форуму праца эканамічнага блока. Тут удзельнікі абмяркуюць турыстычны і эканамічны патэнцыял Полаччыны, падзеляцца сваім вопытам эканамічнай інтэграцыі, прэзентуюць інвестыцыйныя магчымасці і раскажуць аб дзейных бізнес-экасістэмах.

vitebsk-region.gov.by