Вынік для нашай каманды, дапоўнім — з малога горада, цалкам годны: каманднае месца — 16 з 34. Лепшы вынік сярод юнакоў паказаў Ягор Дземка, лепшы вынік сярод дзяўчат — Мастоўнікава Таісія, самы высокі рост у параўнанні з мінулым годам паказаў Дзямід Аўтушка. Іван Драздоў, Сафія Котлярова і Максім Голец паказалі стабільную гульню свайго ўзроўню.
Усе хлопцы займаюцца ў трэнера Віктара Радзько ў раённым цэнтры дзяцей і моладзі.