У Полацкім раёне адкрыецца памятны знак воінам-інтэрнацыяналістам 9-га асобнага аўтамабільнага батальёна, якія загінулі пры выкананні воінскага абавязку ў Афганістане, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе Полацкага райвыканкама.

Памятны знак вышынёй каля 1,5 м і шырынёй 3,7 м устаноўлены на цэнтральнай алеі каля Палаца культуры ў гарадскім пасёлку Ветрына, бо ў гады вайны 9-ы асобны аўтамабільны батальён размяшчаўся побач з гэтым населеным пунктам. Помнік выкананы ў выглядзе бранёвага шчыта, які ўсталёўваўся на ваенныя аўтамабілі ў Афганістане. У яго цэнтры размешчаны прозвішчы байцоў, якія загінулі пры выкананні воінскага абавязку, унізе - сілуэты гор. Перад шчытом знаходзіцца аб'ёмная піраміда з каскай ваеннага ўзору і чатыры чорныя цюльпаны, якія сімвалізуюць ахвяры Афганскай вайны.

Адкрыццё помніка прымеркавана да 30-годдзя вываду савецкіх войскаў з Афганістана. У урачыстым мітынгу-рэквіеме возьмуць удзел прадстаўнікі ўлады, члены Полацкай грамадскай арганізацыі воінаў-інтэрнацыяналістаў, моладзь, жыхары горада і раёна.

Навіны Беларусі (БЕЛТА)