У Полацкім раёне пры ліквідацыі наступстваў ДТЗ з удзелам двух легкавых аўтамабіляў спатрэбілася дапамога ратавальнікаў, паведамілі БЕЛТА ў МНС.
У Полацкім раёне пры ліквідацыі наступстваў ДТЗ з удзелам двух легкавых аўтамабіляў спатрэбілася дапамога ратавальнікаў, паведамілі БЕЛТА ў МНС.
Паведамленне аб ДТЗ з удзелам двух легкавых аўтамабіляў на аўтадарозе Полацк - Віцебск каля вёскі Насіліца Полацкага раёна паступіла 25 кастрычніка ў 18.52. Работнікі МНС пры дапамозе гідраўлічнага аварыйна-выратавальнага абсталявання вызвалілі кіроўцу з машыны. Мужчына быў перададзены брыгадзе хуткай медыцынскай дапамогі і з траўмамі рознай ступені цяжкасці шпіталізаваны ў Полацкую ЦГБ.-0-