У Полацкім раёне выбіраюць самага ветлівага доктара, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА намеснік галоўнага ўрача Полацкай цэнтральнай гарадской бальніцы Алег Барысаў.
У Полацкім раёне выбіраюць самага ветлівага доктара, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА намеснік галоўнага ўрача Полацкай цэнтральнай гарадской бальніцы Алег Барысаў.
Інтэрнэт-галасаванне праводзіцца на сайце Полацкай ЦГБ па пяцібальнай сістэме. На выбар жыхарам горада і раёна прапануюцца 32 кандыдатуры, адабраныя ўнутраным галасаваннем у калектывах. Сярод іх - педыятры, акушэры-гінеколагі, хірургі, неўролагі, урачы хуткай дапамогі. Пры гэтым у людзей ёсць магчымасць дадаць свайго кандыдата на званне лепшага доктара і прагаласаваць за яго.
Вынікі галасавання будуць падведзены 15 снежня.
"Культура і якасць абслугоўвання неадрыўна звязаны: любы чалавек, будучы пацыентам, чакае не толькі сухой рэкамендацыі і прызначэння лекаў, але і ўвагі, ветлівасці, спачування з боку ўрача. Гэты бок з'яўляецца адным са складнікаў паспяховага лячэння", - упэўнены Алег Барысаў. Гэты аспект звязаны і з павышэннем прэстыжу прафесіі, таму Полацкая ЦГБ рэгулярна праводзіць і іншыя апытанні насельніцтва па якасці і даступнасці медыцынскай дапамогі, патрэбам насельніцтва ў паслугах, якія прадастаўляюцца ўстановай аховы здароўя, і г.д. з мэтай паляпшэння медабслугоўвання.
Апытанні грамадскай думкі праводзяцца на сайце бальніцы, наведвальнасць якога дастаткова высокая, што дазваляе атрымаць аб'ектыўную карціну дадзеных. Шмат у чым гэта абумоўлена магчымасцю запісацца да вузкіх спецыялістаў праз інтэрнэт-рэсурс ЦГБ, дадаў намеснік галоўнага ўрача.