4 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Каля 1,2 млн. чалавек прынялі ўдзел у масавых гуляннях у Беларусі ў Дзень Незалежнасці, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў МУС. Святочныя мерапрыемствы прайшлі ў Мінску і ва ўсіх абласных і раённых цэнтрах краіны. У Мінску за ваенным парадам і спартыўна-маладзёжным шэсцем назіралі каля 300 тыс. чалавек. Больш за 350 тыс. мінчан і гасцей сталіцы прынялі ўдзел у акцыі "Заспяваем гімн разам" ля стэлы "Мінск – горад-герой". Для аховы месцаў святочных мерапрыемстваў былі прыняты ўзмоцненыя меры бяспекі, у сталіцы ў свята дзяжурыў увесь сталічны гарнізон, уключаючы ўнутраныя войскі. Акрамя таго, бяспеку на дарогах забяспечвалі дадатковыя экіпажы ДАІ. "Грамадскі парадак быў забяспечаны, свята прайшло без здарэнняў", - адзначылі ў МУС.-0-

БЕЛТА