Традыцыйная акцыя «Праз дыялог моў — да душы, да сэрца", якая праходзіць у Віцебску, аб'яднала людзей рознага ўзросту і прафесій

Традыцыйная акцыя «Праз дыялог моў — да душы, да сэрца", якая праходзіць у Віцебску, аб'яднала людзей рознага ўзросту і прафесій.

Успомніць школьныя гады цудоўныя і напісаць дыктант на адной з дзяржаўных моў паспрабавалі прадстаўнікі ўлады, грамадскіх арганізацый, работнікі будаўнічай і банкаўскай сферы, творчая інтэлігенцыя, да іх далучыліся студэнты і выкладчыкі Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П.М. Машэрава, а таксама супрацоўнікі і навучэнцы яго філіялаў з Оршы і Полацка.Мерапрыемства прымеркавана да Дня Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. Яго арганізатарамі выступілі абласны і гарадскі Саветы дэпутатаў і ВДУ імя П.М. Машэрава.