Напярэдадні Дня памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў у нашым раёне па традыцыі наведваюць маці, чые сыны не вярнуліся дадому жывымі, выконваючы інтэрнацыянальны абавязак.

13.2.20250 праглядаў

Яшчэ некалькі гадоў таму 15 лютага мы наведвалі маці па некалькіх адрасах. Цяпер — толькі па адным… Сёння воіны-інтэрнацыяналісты разам са старшынёй раённай арганізацыі ГА «Беларускі саюз ветэранаў войнаў у Афганістане» Сяргеем Крывелем, а таксама прадстаўнікамі ТЦСАН Лепельскага раёна, ваеннага камісарыята Лепельскага і Ушацкага раёнаў пабывалі ў гасцях у Раісы Прахарэвіч.

Пры сустрэчы жанчына адразу праслязілася, успомніўшы боль, а затым стала дзяліцца з гасцямі апошнімі навінамі.

— Я кожны дзень малюся, каб на нашай зямлі быў мір, каб нашым дзецям і ўнукам не давялося ўзяць у рукі зброю. Мы павінны шанаваць тое, што маем, — са слязамі на вачах кажа Раіса Фёдараўна.

Напярэдадні памятнай даты маці таксама выплачана матэрыяльная дапамога з раённага бюджэту.