З 1963 года пачаўся педагагічны шлях настаўніка рускай мовы і літаратуры ў Зацёкльскай школе. У 1991 годзе Антаніна Філіпаўна завяршыла сваю працоўную дзейнасць на пасадзе дырэктара Паўсвіжскай школы.
Педагог па-ранейшаму цікавіцца жыццём роднай школы, мае зносіны з педагогамі, вучнямі.