Педагогаў павіншаваў кіраўнік раёна Міхаіл Кісялевіч. Таксама кіраўнік раёна правёў цырымонію ўзнагароджання!
У сваім звароце да калег начальнік аддзела па адукацыі райвыканкама Галіна Гарбенок адзначыла найвышэйшы прафесіяналізм лепельскіх педагогаў, іх любоў да абранай справы, а галоўнае – да дзяцей.Павіншавала калег і Наталля Драздовіч, старшыня раённай арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі.
Падарункам для педагогаў сталі канцэртныя нумары артыстаў раённага Дома культуры