Арганізатарам мерапрыемства выступіў Лепельскі раённы камітэт ГА «БРСМ».
— Мэта дадзенага мерапрыемства — грамадзянска-патрыятычнае выхаванне моладзі, падрыхтоўка хлопцаў да праходжання воінскай службы. Пры гэтым важна паказаць, што армія — гэта пра характар, баявы дух, пра пачуццё Радзімы і гатоўнасць устаць на яе абарону, — адзначыла першы сакратар Кацярына Бараноўская.
Для 16 хлопцаў, якія прымерылі на сябе побыт салдат і іх форму, гэты дзень стаў незабыўны. Яны паглядзелі фільм пра жыццё 231-й артылерыйскай брыгады, паслухалі пра Ваенную акадэмію Рэспублікі Беларусь, наведалі музей 52-га асобнага спецыялізаванага пошукавага батальёна, казарму, дзе пазнаёміліся з побытам ваеннаслужачых тэрміновай службы, прымерылі ўзоры ваеннай формы.
Напярэдадні Дня абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь навучэнцы аграрна-тэхнічнага каледжа правялі адзін дзень у 231 артылерыйскай брыгадзе, якая дыслацыруецца ў вёсцы Бароўка.
20.2.20250 праглядаў