22 лютага 2025 года на катку Лепельскага ФАК адбудзецца спартыўна-масавае мерапрыемства "Вясёлыя старты на катку"!

Запрашаем да ўдзелу ўсіх жадаючых — і дзяцей, і дарослых! Узрост удзельнікаў ад 6 гадоў.

Вас чакаюць вясёлыя конкурсы, спартыўныя спаборніцтвы, гарачы чай. Кожны зможа паказаць сваё майстэрства ў катанні на каньках! Спаборніцтвы будуць праходзіць у 3 узроставых групах: 6-10 гадоў, 11-14 гадоў, 15 і старэй. Пачатак а 12.00.

Калі ў вас няма канькоў, мы для ўдзелу прадаставім іх бясплатна (пры ўмове наяўнасці патрэбнага памеру).

Тэлефон для папярэдняга запісу: +375297197480 (Раман Сцяпанавіч).