Педагогі ДУА «Сацыяльна-педагагічны цэнтр» арганізавалі сапраўднае свята для сваіх маленькіх выхаванцаў, з сапраўднымі Дзедам Марозам і Снягуркай, святочнымі пастаноўкамі і падарункамі. У цяперашні час у дзіцячым прытулку знаходзіцца трое дзетак: дзве дзяўчынкі 6 і 13 гадоў і хлопчык 3 гадоў.

Пракурорскія работнікі раздалі дзеткам навагоднія падарункі, парадавалі выхаванцаў прысмакамі і цацкамі. Перадсвяточны візіт пракурорскіх работнікаў у межах дабрачыннай акцыі яшчэ больш умацаваў сяброўскія ўзаемаадносіны з ДУА «Сацыяльна-педагагічны цэнтр».

Памочнік пракурора
Лепельскага раёна
Дейнека А.С.