Госцямі мерапрыемства сталі тыя, хто ведае пра вайну і ваенную службу не па чутках, – ветэраны вайны ў Афганістане, а таксама вайскоўцы 231-й артылерыйскай брыгады.
Хлопцы ўважліва слухалі аповеды афганцаў пра службу і сяброўства, пра гонар і абавязак, пра памяць і неабходнасць абараняць мір.
Асаблівую атмасферу сустрэчы стварылі навучэнцы школы, якія падрыхтавалі тэматычныя музычныя нумары. Іх выступленні сталі данінай павагі тым, хто прайшоў праз выпрабаванні вайны і вярнуўся дадому, а таксама тым, хто назаўжды застаўся маладым.
Завяршылася мерапрыемства мітынгам ля магілы воіна-афганца Уладзіміра Садоўскага ў вёсцы Веляўшчына.
Напярэдадні гадавіны вываду савецкіх войскаў з Афганістана ў Слабадской сярэдняй школе адбылося ўрачыстае мерапрыемства, прысвечанае Дню памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў.
12.2.20250 праглядаў